Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Нужен ли в нашей школе профильный класс
Всего 22 человека

Школа сёння

Дата: 24 сентября 2014 в 14:44, Обновлено 24 сентября 2014 в 15:38

Педкалектыў нашай установы працуе над тым, каб падрыхтаваць вучняў да жыцця ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах, каб выпускнікі свабодна арыентаваліся ў інфармацыйнай прасторы, ведалі свае правы, вялі здаровы лад жыцця, рабілі ўсвядомлены  прафесійны выбар з улікам патрэб эканомікі краіны, разумелі неабходнасць абнаўлення ведаў і ўменняў на працягу ўсяго жыцця. Мы добра разумеем, што пры адсутнасці сістэмы выхаваўчай работы вельмі хутка можна адчуць негатыўны эфект знешняга ўздзеяння. У грамадстве, як і ў прыродзе, свабодных ніш не бывае. Любая зона аслабленага пазітыву імкліва запаўняецца негатывам. Наша школа з’яўляецца культурна-адукацыйным цэнтрам у вёсцы, з улікам свайго прафесійнага статусу і высокага сацыяльнага рэйтынгу яна бярэ на сябе ролю арганізатара і каардынатара вольнага часу дзяцей і моладзі. 

    

З улікам шматгадовага вопыту ў школе склаліся пэўныя традыцыі  грамадзянска-патрыятычнага   выхавання.

       Педагогі нашай школы лічаць, што патрыятычнае выхаванне неабходна пачынаць з самага дзяцінства, так як і наогул выхаванне. Ужо ў раннім дзяцінстве маленькім дзецям даносяцца першыя правілы этыкету і павагі да роднага краю. І вядома, у дзіцяці любоў да Айчыны пачынаецца з прывязанасці да таго месца, дзе яно нарадзілася. Дзіцячыя ўспаміны ярчэй за ўсё застаюцца ў памяці.  Таму з першых дзён вучобы настаўнікі пачатковых класаў знаёмяць вучняў з традыцыямі і звычыямі сваёй мясцовасці, вучаць бачыць хараство прыроды,  любіць Радзіму.

                         

 Шмат зроблена па летапісанню родных мясцін: вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці, вядуць летапіс вёскі, школы. Дыплом пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу летапісаў родных мясцін “Мая вёска, мой горад” атрымалі вучні 10 класа (кіраўнікі Дзям’яненка Ганна Леанідаўна, Ляпешка Алеся Валер’еўна).

                                                           

Сабраны багаты матэрыял аб звычаях і абрадах в. Чамярысы. Тэматыка даследаванняў шырокая: народная метэаралогiя, дзiцячы фальклор, каляды і  калядаванне, вялiкдзень і велiкодныя абрады, купалле, вясельны абрад  і іншыя.     Занатаваны матэрыял заснаваны выключна на ўспамінах мясцовых жыхароў, якія бясконца могуць расказваць  аб звычаях і традыцыях.   Вучні школы запісалі шмат легенд і паданняў сваёй мясцовасці. Яны сталі лаўрэатамі абласнога этапу конкурсу даследчых работ “Таямніцы малой радзімы” у рамках рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у 2012 годзе.

                              

    Вучні  нашай школы  вывучаюць  і экалогію  роднага краю, праводзілі арніталагічныя маршруты з мэтай вызначэння відавога складу арнітафаўны мясцовасці пад час веснавой міграцыі.  Праца вучняў была адзначана дыпломам  ІІ ступені за перамогу ў конкурсе “Запаветная справа” у намінацыі  “Даследчая работа ў школьным мікразаказніку” (кіраўнік Ляпешка Алеся Валер’еўна). Таксама дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Кудранок Алёна за перамогу ў абласным конкурсе праектных і вучэбна-даследчых работ па геаграфіі і гісторыі “Мой край”.

Вось так і працуем у дружнай камандзе...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.