Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Нужен ли в нашей школе профильный класс
Всего 22 человека

З гісторыі школы

Дата: 24 сентября 2014 в 14:03, Обновлено 24 сентября 2014 в 14:20

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ШКОЛЫ

У 1885 годзе ў родную вёску Чамярысы пасля 25 гадоў вайсковай службы вярнуўся стары салдат Васіль Ільіч Галка. Ён лічыўся пісьменным-умеў чытаць, пісаць і ведаў чатыры дзеянні арыфметыкі. Вяскоўцы запрасілі адстаўнога салдата вучыць дзяцей. Той згадзіўся на ўмовах аплаты, роўнай салдацкаму пайку: карміць, апранаць і грошы на табаку даваць.

Пасля В.І.Галкі ў Чамярысах настаўнічаў адстаўны ўнтэр-афіцэр. Да рэвалюцыі ў Чамярысах была толькі адна царкоўна-прыхадская пачатковая школа - "хата"з дзвюма вокнамі, купленая на сабраныя вяскоўцамі сродкі.У ёй навучалася не больш дзесяці вучняў.

                          

 Царкоўна-прыхадская пачатковая школа ў в. Чамярысы

Насельніцтва вёскі Чамярысы было няграматным, а "граматныя" ледзьве маглі напісаць сваё імя і прозвішча.

У сярэдзіне 20-х гадоў у вёсцы з'явіўся новы тып школ - школы сялянскай моладзі (ШСМ) з трохгадовым тэрмінам навучання на базе пачатковай школы.

Агульная адукацыя ў ШСМ спалучалася з вывучэннем асноў агранаміі і заатэхніі, з замацаваннем атрыманых ведаў у практычнай рабоце на прышкольных участках. Школу ў вёсцы Чамярысы наведвалі мясцовыя дзеці і  дзеці навакольных вёсак: Цалуек, Крыўчы, Зарэчча, Жыліч, Дабрагошчы.

У пачатку 30-х гадоў у вёсцы была адкрыта школа, якая размяшчалася ў драўляным будынку.

У гэты ж час Савецкі ўрад прыняў пастанову, накіраваную на паляпшэнне работы школ. Школа перайшла на навучанне па новых прадметных праграмах, быў уведзены цвёрды распарадак вучэбных заняткаў.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Чамярысах ужо цяжка было знайсці непісьменнага чалавека, таму што кіраўніцтва краіны ўдзяляла вялікую ўвагу ўмацаванню вучэбна-матэрыяльнай базы школ, павышэнню ідэйна-тэарэтычнага ўзроўню і педагагічнага майстэрства выкладчыкаў. Трэба ўспомніць педагогаў, узнагароджаных ордэнам Леніна ў тыя гады: Стрыбульская Алена Піліпаўна (дырэктар Чамярыскай школы) і Стрыбульскі Сяргей Міхайлавіч.

                                   

Педагогі, узнагароджаныя ордэнам Леніна: А.П. Стыбульская і С.М. Стрыбульскі

З першых дзён вайны ў рады дзеючай Чырвонай Арміі пайшлі як настаўнікі прызыўнога ўзросту, так і вучні Чамярыскай школы 1941 года выпуску.

                            

Выпуск Чамярыскай СШ ў 1941 г

Пасляваеннае аднаўленне школы вялося ў вельмі складаных умовах, бо ў перыяд акупацыі гітлераўцы амаль поўнасцю знішчылі  яе матэрыяльна-тэхнічную базу: спалілі школьны будынак, вучэбныя прылады і наглядныя дапаможнікі. Але навучанне дзяцей не спынілася: яны вучыліся ў чатырох драўляных хатах.

Пасля вайны дырэктарамі школы былі: нехта Кастырка, Кузьменка Уладзімір Данілавіч, Крупейчанка Ігнат Сідаравіч. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск Чамярыскай сямігадовай школы. У 1952 годзе дырэктарам Чамярыскай школы становіцца Галка Міхаіл Ялісеевіч. Праз 6 гадоў яго кіраўніцтва школай сваіх першых вучняў прымае новы будынак. Яго пабудавалі на тым жа месцы, дзе да вайны размяшчалася першая ў весцы школа.

           

Новы будынак школы. Дырэктар - Галка Міхаіл Ялісеевіч.

А ў наступным годзе адбыўся першы выпуск Чамярыскай сярэдняй школы. Год 1975, дабудоўваецца левае крыло школы.

Міхаіл Ялісеевія ў 1983 годзе пакідае пост дырэктара школы, і яго заменяе Чарнабай Мікалай Уладзіміравіч. У 1991 годзе быў пабудаваны спортзал. У 2002 годзе Чамярыская сярэдняя школа рэарганізавана ў Чамярыскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа.

Ў 2006 годзе дырэктарам школы становіцца Кудранок Святлана Пятроўна.

             

 Будынак школы у цяперашні час. Дырэктар школы Кудранок Святлана Пятроўна

        У 2010 школа святкавала сваё 125-годдзе. Калектыў школы і вучні сумеснымі намаганнямі арганізавалі цудоўнае свята, на якое з’ехаліся выпускнікі розных гадоў.

 Святкаванне 125 – годдзя Чамярыскай школы

За доўгія гады ў Чамярыскай школе склаліся добрыя традыцыі, якія падтрымліваюцца і памнажаюцца з кожным годам. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.