Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Нужен ли в нашей школе профильный класс
Всего 22 человека

Размаўляем па-беларуску

Дата: 2 ноября 2016 в 15:22, Обновлено 30 ноября 2017 в 21:46

        

    Гульня-віктарына “На матчынай мове”

1. У народных песнях пра Купальскую ноч гаворыцца: «Сення Купала, а заўтра...». А хто заўтра? 

2. Караткевіч nicaў у кнізе «Зямля пад белымі крыламі»:  «...на ўсход ад Беларусі буслы ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць...» Закончыце! 

3. Казалі, што ў час вайны на Беларусі загінуў кожны чацверты. Зараз лічыцца – кожны трэці. У якім мемарыяльным комплексе, такім чынам, недакладная сімволіка? 

4. У старажытнай беларускай хаце ля ўваходу справа – мыцельнік i печ. А што paбілі ў мыцельніку? 

5. Уздоўж сцен у старой беларускай хаце – шырокія лавы з тканымі налаўнікамі. На ix сядзелі, а ноччу спалі – асабліва госці. Але часам гасцей клалі пад лавы. Чаму? 

6. Уладзімір Караткевіч сведчыць, што на беларускіх рушніках, у адрозненне ад суседзяў, меньш гэтага колеру. Якога?

7. З упрыгожанняў у беларускай сялянскай хаце – абразы. Асаблівым попытам карысталіся святы Юры i яшчэ адзін, які, згодна легендзе, меў сялянскае паходжанне і дагаджаў сялянам. Хто ен? 

8. Да белага хлеба ў даніну ставіліся сяляне недаверліва i казалі: «нэндза прымусіць калачы есці». Значыцца, не здолеў пракарміцца з зямлі i пайшоў... А куды? 

9. Пры адным з вясельных абрадаў нявесце жадалі «Будзь багатая, як зямля». Кажуць, что часам нейкі парсюк з радні ці гасцей дадаваў: «Будзь пладлівая, як...». Як хто? 

10. 3apacлі канопляў некалі называлі «раслінаю ўцекачоў», бо ў каноплі чалавека i з сабакам не дагоніш. А чаму? 

ЦІКАВІНКІ

«Жывое ў вяках беларускае слова...»

  1. Калі адбылося хрышчэнне Полацкага княства? 
  2. Хто з'яўляецца стваральнікам новай сістэмы пісьменнасці — кірыліцы? 
  3. На аснове якога алфавіту была створана кірыліца? 
  4. Назавіце буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі. 
  5. Які жанр рэлігійнай літаратуры быў найбольш папулярны ў той час? 
  6. Якіх знакамітых хрысціянскіх аўтараў таго часу вы ведаеце? 
  7. Што ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае слова «біблія»? 
  8. 3 якіх раздзелаў складаецца Біблія? 

      

  1. Які помнік старажытнай беларускай літаратуры стаў асноўнай крыніцай біяграфічных звестак пра Ефрасінню Полацкую? 
  2. Назавіце свецкае імя гэтай славутай асветніцы. 
  3. Назавіце кірункі асветніцкай дзейнасці Ефрасінні. 
  4. Назавіце імя майстра, які паводле заказу Ефрасінні зрабіў славуты крыж. 
  5. Незвычайны лёс Ефрасінні, самаадданае служэнне князёўны роднай зямлі прыцягваюць увагу гісторыкаў, мастакоў, пісьменнікаў. Назавіце творы, у якіх сучасныя пісьменнікі ўвасобілі яе вобраз. 
  6. Дзе ў Беларусі былі ўсталяваны помнікі ў гонар святой Ефрасінні Полацкай?
  7. Хто ўзначальваў паўстанне ў Беларусі і Літве? 


 

Вершы для дзяцей 2-3 гадоў

“Дзіцячы сад” Канстанцыя Буйло

Нас усіх у сад дзіцячы
Водзяць мамы. Мы не плачам.
Я дык нават вельмі рад,
Што іду ў дзіцячы сад.

“Дожджык” Васіль Вітка

Ідзі, ідзі, дожджыку,
Звару табе боршчыку,
Пастаўлю пал лаўкаю,
Накрыю лапаткаю.
Пастаўлю пад сенцамі,
Накрыю паленцамі.
Пастаўлю пад елкаю,
Накрыю талеркаю.
Талерка не здымецца,
Дожджык не сунімецца.
Дожджыку нам трэба,
Каб было больш хлеба.

“Белабока-сарока” (бел.нар.)

Белабока-сарока
Прыляцела здалёка,
Села ж яна на таку,
У яе хвосцік на баку.

Вершы для дзяцей 3-4 гадоў

“Дожджык” Тадзіяна Кляшторная

Дожджык часта сыпаў, ліў,
Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць
І караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў –
Дождж адразу перастаў.
Напужаўся, мабыць, ён,
Як убачыў парасон.

“Ветлівыя словы” Тадзіяна Кляшторная

“Калі ласка”,”дзякуй”,
“Добры дзень”-
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі
Буду даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

Вершы для дзяцей 4-5 гадоў

"Лістапад" Янка Купала

З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна-
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў 
Зазяленяцца.

“Восень” (урывак) Янка Журба

Шумяць па-асенняму            Заможная восень
Пушча і бор;                         Прыйшла ў калгас,
На дрэвах, кустах-                Дарамі  багатымі
Залацісты ўбор.                     Радуе нас.
          

                На полі калгасным
                Вялікі ўраджай.
                Ляціць аб ім слава
                На ўвесь родны край.

Вершы для дзяцей 5-6 гадоў

“Загадкі на градке” Рыгор Барадулін

От бабуля важна села
І глядзіць навокал смела.
У зямлю схавала лапаць.
Як зачэпіш- будзеш плакаць.
Гэта злосная бабуля
Называецца…..(цыбуля)

У бабулі родны брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці рад,
Так як і сястрыца.
Ты не вельмі плач,сынок,
Калі шчыплецца….(часнок)

З вусамі,
А не стары.
Зайздросныя вочы.
За што-небудзь на двары
Ўчапіцца хоча.
Хопіць хітрасці на трох,
Ну, на тое ж ён…..(гарох)

Не сыдзе з месца
Ні на крок,
Зарыўшыся ў пярыну.
Цярэбіць ціхі вецярок
Зялёную чупрыну.
А возьмуць за чупрыну
Ды выцягнуць з пярыны-
Пачырванее, нібы рак.
Вядома, хто гэта….(бурак)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.