Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Нужен ли в нашей школе профильный класс
Всего 22 человека

К белорусскому языку

Дата: 27 января 2014 в 15:24

Белорусский язык

 

Рэкамендацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага пераказу па беларускай мове

 

Экзамен - гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур’ёзная, грунтоўная падрыхтоўка. Пачынацца яна павінна загадзя, бо трзба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.

Большасць вучняў памылкова лічаць, то галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст “слова ў слова”, важна  выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці, захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна - мастацкай задачай зместу. Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей ў напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі  тады  ,  калі  ён  не  разбурае  сказ,  не робіць  выказванне  незразумелым).   Можна  змяніць   парадак  слоў  у  сказе,  “падагнаць”  яго  пад правіла,  якое  вы  ведаеце   дакладна.  Нарэшце  можна  перабудаваць  сказ   ( напрыклад,  складаны  бяззлучнікавы   ў  складаназлучаны  ці  складаназалежны,  простую  мову  замяніць  ускоснай,   з  аднаго складанага  сказа   зрабіць  некалькі  простых  і г.д.)    Словам,   знайсці  аптымальны  варыянт  перадачы  зместу  тэксту  і  лепшага  яго  афармлення.   Гэта  задача  пад  сілу  падрыхтаваным   да такога  віду  творчай  працы,  як  пераказ.

Падрыхтоўка  да  экзамену   ў  форме  пераказу   мае  сваю  спецыфіку.  Якаснае  напісанне работы  патрабуе  даволі  высокага  развіцця  слыхавой  і  зрокавай  памяці.  Пры  самастойнай падрыхтоўцы   пасля  таго,  як  напішаце   пераказ  і  праверыце  яго,  вярніцеся   да  тэксту,  прааналізуйце   найбольш  цяжкія   напісанні,  растлумачце  пастаноўку  знакаў  прыпынку,  адзначце магчымую  пунктуацыйную   варыянтнасць.  Для  таго,  каб  вашы  веды  былі  больш  трывалымі,  а ўменні  дасканалымі,  пасля  кожнага  практычнага  задання   выконвайце  работу  над  памылкамі.   Гэта найбольш  дзейсная  прафілактыка  памылак:  вы  прааналізуеце  моўную  з’яву,  успомніце  адпаведнае правіла,  самастойна  падбераце  прыклады  на  гэта  правіла  -  словам,  асэнсуеце,    чаго  вы  не ведаеце  і  на  што  трэба   яшчэ  раз   звярнуць   увагу.   Усе  пытанні,  якія  узнікаюць  у  вас  пры  працы з  тэарэтычным   матэрыялам,  практыкаваннямі,  тэкстамі,  абавязкова  занатоўвайце,  каб  потым задаць  іх  на  кансультацыі,  якая  звычайна  праводзіцца  напярэдадні  экзамену

 

Як трэба пісаць пераказ?

 

?         Пры  першым  чытанні  слухайце  тэкст  уважліва.  Звярніце  ўвагу,  які  тып  маўлення  ўласцівы яму,  асаблівасці  якога  стылю  мовы  вам  неабходна  перадаць.  Сфармулюйце  для  сябе  тэму  і галоўную  думку  тэкста  (пра  што  вам  трэба  расказаць,  што  апісаць,  над  чым  паразважаць  і да  якога  вываду  прыйсці).

?         Калі  тэкст  чытаецца  другі  раз,  выможаце  рабіць  якія – небудзь  паметкі:  апорныя  словы  і спалучэнні  слоў,  змест  простай  мовы  і  інш.  Пры  неабходнасці  экзаменатар  звычайна тлумачыць  некаторыя  словы  і  выразы  або  нават  запісвае  іх  на  дошцы (як  правіла,  гэта словы  іншамоўнага  паходжання,  якія  рэдка  ўжываюцца,  обо  словы  з  лексікі  абмежаванага ўжытку:  прафесіяналізмы,  дыялектызмы,  устарэлыя  словы).

?         Цяпер  вам  трэба  пераказаць  тэкст.  Спачатку  пішыце  так,  як  вам   запомнілася.  Затым загляніце   ў  запісы,   зробленыя  падчас  другога  чытання,   і  ўнясіце  патрэбныя  змяненні, дапаўненні

?         Прачытайце,  што  ў  вас  атрымалася;  пры  гэтым  сачыце  за  тым,   каб  выказванне  вызначалася  паслядоўнасцю,  лагічнасцю,  каб  не  было  сказаў,  сэнс  якіх  цяжка  обо  ўвогуле нельга  зразумець   (няправільна  пабудаваны  сказ,  прапушчана  слова,  няўдалы  парадак  слоў і  г.д.).   Калі  трэба,  перабудоўвайце  сказы,  замяняйце  ці  перастаўляйце  словы.

?         Прачытайце  тэкст  яшчэ  раз,  звяртаючы  ўвагу  на  тое,  ці  ўдала  вы  падзялілі  яго  на абзацы.   Пры  наступным  чытанні  праверце  напісанне  слоў  і  пастаноўку  знакаў  прыпынку. Важна  асэнсаваць,  для  чаго  патрэбны  той  ці  іншы  знак  прыпынку  (што  ён  раздзяляе  ці выдзяляе)  і  які  знак  павінен  стаяць  у  кожным  канкрэтным  выпадку  (калі  вы  не  ўпэўнены, лепш  перабудаваць  сказ  такім  чынам,  каб  знак  прыпынку  не  выклікаў  у  вас  пытанняў).

?         Некалькі  хвілін  адпачніце,  а  потым  перапісвайце  работу  на  чыставік.  Старайцеся  не рабіць  выпраўленняў  і  пісаць  разборліва,  думайце  над  кожным  пераносам.

?         Прачытайце  тэкст  яшчэ  раз.  Зверце  чыставік  з  чарнавіком  (ці  не  прапусцілі  якое – небудзь слова,  знак  прыпынку,  ці  не  забыліся  выдзеліць  абзац).  Калі  дазваляе  час,  крыху адпачніце  і  потым  яшчэ  раз  прачытайце  сваю  работу  так,  як  чыталі  чарнавік.

 

Як відаць, самаправерка пісьмовай работы – справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.

 

Ацэнка творчых работ вучняў, у тым ліку і пераказаў

 

Бал

Змест і

моўнае

афармленне

Пісьменнасць

1

Больш,чым

на 2 балы

Больш, чым  на  2  балы

2

8  -   8

Ад 7/2  да  10/1  і  10  граматычных памылак

3

7  -  7

0/8,  1/7,  2/6,  3/5,  4/4,  4/3,  5/3,  6/0, 6/1,  6/2,  7/1  і  7   граматычных памылак

4

6  -  6

0/7,  1/6,  2/5,  3/4,  4/3,  5/1,  5/2,  6/1  і 6  граматычных  памылак

5

5  -  5

0/6,  1/5,  3/3,  4/2,  2/4,  5/0,  5/1  і  5 граматычных  памылак

6

4  -  4

0/5,  1/4,  2/3,  3/2,  4/0,  4/1,  4/2  і  4 граматычныя  памылкі

7

3  -  3

0/4,  1/3,  2/1,  2/2,  3/0,  3/1  і  3 граматычныя  памылкі

 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.