Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Нужен ли в нашей школе профильный класс
Всего 22 человека

Даследчая дзейнасць

Дата: 12 февраля 2014 в 14:22


Зямля бацькоў – жыцця крыніца

Вялікае значэнне для развіцця творчых здольнасцей вучняў мае  даследчая дзейнасць. Гэта ад зін з эфектыўных спосабаў развіцця асобы дзіцяці. Выконваючы ўласнае даследаванне, яно не толькі набывае новыя веды, але і засвойвае новыя спосабы дзейнасці, развівае інтэлект, здольнасць да творчасці, становіцца больш самастойным, адказным, мэтанакіраваным. 

Вось ужо 5 гадоў навукова-даследчыцкай дзейнасцю па вывучэнню гісторыі сваёй вёскі,гісторыі школы,тапаніміцы родных мясцін займаюцца члены гуртка “Наша спадчына”, які дзейнічае ў дзяржаўнай установе адукацыі “Чамярыскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, што знаходзіцца на Брагіншчыне Гомельскай вобласці.

Наша вёска здаўна славіцца сваёй багатай гісторыяй, непаўторнай самабытнасцю, каштоўнай скарбніцай народных звычаяў і абрадаў.

Навукова-даследчая праца заснавана выключна на ўспамінах мясцовых жыхароў. Большасць людзей, з якімі  сусракаліся члены гуртка, не маюць адукацыі, але іх можна назваць ”хадзячай энцыклапедыяй фальклору”.

Бясконца могуць расказваць яны  аб звычаях і традыцыях, спяваць песні і прыпеўкі. А колькі народных павер’яў  яны ведаюць! А якая сакаўная самабытная мова  ў гэтых старых людзей! А яшчэ здзіўляе тое, што яны могуць параўнаць мінулае і сучаснае, даць параду маладым, улічваючы свой жыццёвы вопыт.

Вучнямі вывучана некалькі версій паходжання назвы вёскі, знайдзена сведчанне першага упаміннання, якое даціруецца 1700 годам, вядома, што непадалёку ад вёскі праходзіла мяжа паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.

 Сабраны матэрыял пра землякоў, якія вялі барацьбу за адмену прыгоннага права, удзельнічалі ў  рэвалюцыях пачатку 20-га стагоддзя, аб працэсах калектывізацыі і індустыялізацыі, стварэння камсамола і піянерскіх арганізацый.

Страшныя лічбы паведалі  жыхары аб   падзеях  Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі вёскі, запісаны ўспаміны  ветэранаў і удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія сведаць аб мужнасці  землякоў. Даведаліся вучні пра подзвіг Вольгі Іванаўны Корхавай, партызанскай сувязной, былой настаўніцы школы,  якая падчас вайны выратавала параненага партызанскага камісара Я.Р.Садавога.

Запісаны ўспаміны сведкаў  чарнобыльскай катастрофы 1986 года і перасяленцаў, якія і сёння жывуць у вёсцы. Праца “Мая вёска Чамярысы” была ўзнагароджана дыпломам пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурса летапісаў родных мясцін “Мая веска, мой горад”.

Наступным  крокам гурткоўцаў была навукова-даследчая  праца “Беларуская культура ў люстэрку чамярыскай зямлi: абрад ”Вяселле”. Асноўная мэта  працы: паказаць  багацце i ўнiкальнасць непаўторнага, своеасаблівага і арыгінальнага абраду-вяселле. Сабраны матэрыял суправаджаецца фотаздымкамі, якія сведчаць, што і сёння, спраўляючы вяселле, мясцовыя жыхары заховаўваюць народныя традыцыі. Вучнямі запісана шмат вясельных песень, якія ўражваюць сваёй самабытнасцю, мілагучнацю і мясцовым каларытам.

У 2013 годзе гурткоўцы сабралі цікавы матэрыял па тэме  “Таямніцы малой радзімы: легенды, паданні”. Праца ўключае ў сябе 2 раздзелы. Першы –  дэманалагічныя легенды: “Вернасць каханню”,” Легенда пра русалку”, “Чаму дамавіка трэба шанаваць?..”, “Сустрэча з хлеўнікам”,”Дамавік  у новай хаце”, ”Адплата”, “Легенда пра ваўкалака”, “Вядзьмарка” і іншыя. Другі – тапанімічныя паданні: “Паходжанне назвы вёскі”, сістэма найменняў малых геаграфічных аб’ектаў: Стасін лес, урочышча Ціхае, урочышча Шыйка, возера Падхвойнае і многія іншыя. Гэта работа адзначана дыпломам лаўрэата абласнога этапа конкурса даследчых работ “Таямніцы малой радзімы”.                                       Навукова-даследчая дзейнасць  дае  магчымасць вучням  яшчэ раз дакрануцца  да духоўнай спадчыны сваіх землякоў, да народных традыцый і звычаяў продкаў.

Сабраны вучнямі матэрыял  выхоўвае патрыятычныя адносіны да малой радзімы,  яе духоўнага багацця, садзейнічае фарміраванню пачуцця годнасці за сваю прыналежнасць да народа, які мае такую багатую культуру. Матэрыялы даследаванняў маюць практычнае прымяненне на ўроках гісторыі, літаратуры, пазакласнай дзейнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.